• header.jpg

 

       11-12 снежня ў Мінску прайшоў кірмаш інавацыйных ідэй SMART PATENT. У рамках кірмашу праводзіўся Міжнародны інавацыйны навукова-практычны форум INMAX'19, праграма якога ўключала навуковую канферэнцыю для маладых навукоўцаў "Навуковыя імкненні", форум студэнцкай і вучнёўскай моладзі "Першы крок у навуку ". На форуме было прадстаўлена 240 праектаў вучняў і студэнтаў.
       Вучань 7 класа Семашка Антон прайшоў папярэдні адбор і ў секцыі "Эканоміка" прадставіў даследчую працу "Растэрміноўка або крэдыт?". Па рашэнню журы ён узнагароджаны Дыпломам III ступені. Віншуем Семашка Антона з узнагародай і жадаем далейшых поспехаў!

 

123