• header.jpg

Кожны год школа гасцінна адчыняе свае дзверы для выпускнікоў. Першага лютага ў нашай установе адукацыі было шматлюдна. 


Гасцей сустракалі вучні 11 класа і настаўнікі. Праходзіла рэгістрацыя выпускаў 1980, 1985, 1990, 1995, 2000, 2005, 2010, 2015, 2019 гадоў на борт авіялайнера "80-19". Былыя вучні з захапленнем разглядалі старыя фотаздымкі сваіх класаў, якія былі размешчаны на тэматычным стэндзе, наведвалі школьныя кабінеты, гутарылі з настаўнікамі.
А потым са званком, які аб'явіў пачатак сустрэчы, пачалася святочная праграма. Тут было ўсё: выступленне танцавальнага калектыву, песні педагогаў і вучняў, былых выпускнікоў Джаўшанашвілі Д.А., Раманчук Н.. Кожны выпускнік меў магчымасць расказаць пра сябе. Гэта было цікава ўсім прысутным, асабліва настаўнікам. Яны радаваліся, што іх вучні, усе без выключэння, сталі добрымі людзьмі, дасягнулі поспехаў. Сярод выпускнікоў 1985 года быў і Лаўрыновіч Іван Антонавіч, які зараз з'яўляецца памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гродненскай вобласці.
Час праляцеў хутка. Потым выпускнікі яшчэ доўга ўспаміналі сваю школу, настаўнікаў, аднакласнікаў. Свята прайшло на славу.

IMG 20200203 114103

 

 

 

jcKhGAAqXKc

1980

1985

1990

2005 2

2015

2019 1

3333

2019 2

2005