• header.jpg

 

Апошні званок – развітанне з дзяцінствам

У 2020 годзе ўстанова адукацыі выпускае 9 вучняў на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і 13 вучняў на ІІ ступені. Па традыцыі  на школьным двары разам са сваімі класнымі кіраўнікамі сабраліся выпускнікі, іх бацькі і настаўнікі, каб успомніць цудоўныя школьныя гады, пачуць апошні званок. 

Павіншаваць выпускнікоў на ўрачыстую лінейку завіталі дырэктар СУП “За Радзіму” Т.Т. Зеновіч, начальнік аддзела па грамадзянству і міграцыі Глыбоцкага РАУС Д.В. Хахолка.

З віншавальнымі словамі да ўсіх прысутных  звярнуўся дырэктар В.Я. Шыпко. Пажадаў, каб іх жыццёвы шлях  склаўся, быў шырокі, ясны і прасторны. Адзначыў, што кожны выпускнік  нашай установы адукацыі таленавіты па-своему. Уручыў узнагароды  Вітко П., Кожух М., Юдыцкай Л. ад раённай арганізацыі ГА БРСМ.

Намеснік дырэктара Я.І. Януковіч зачытала загад аб допуску вучняў 9, 11 класаў да экзаменаў.

Гучалі віншаванні ў адрас выпускнікоў ад вучняў 1 класа, першай настаўніцы Рыхлёнак Т.Ф., класнага кіраўніка Грышанковіч А.Ф..

Ад імя бацькоў выпускнікоў павіншаваў Апяценак А.І.. Пажадаў, каб кожны выпускнік знайшоў сваю дарогу ў жыцці.

Ва ўрачыстаў атмасферы быў перададзены  вучням 10 класа сімвалічны факел ведаў.

Выпускнікі выказалі словы падзякі сваім бацькам, настаўнікам, работнікам школы.

Права даць апошні школьны званок было дадзена вучаніцы 11 класа Раманчук Кацярыне і вучню 9 класа Губскаму Нікіту.

Апошні званок  паставіў кропку ў шматгадовым вучэбным марафоне  з усімі яго ўрокамі і перапынкамі, кантрольнымі работамі і дамашнімі заданнямі.

Заканчваецца пара дзяцінства і пачынаецца зусім новае дарослае жыццё для нашых выпускнікоў.

Протас А.С., намеснік дырэктара

 

IMG 20200530 100814     IMG 20200530 100832

IMG 20200530 101600      IMG 20200530 102153

IMG 20200530 102556      IMG 20200530 103056IMG 20200530 103142       IMG 20200530 103941