За безопасность вместе
ШАГ 8 красавіка
Майстар-клас у школе
План работы на канікулы
День поэзии
Тыдзень роднай мовы “Ззяе вясёлкай кожнае слова…”
Праздник удался!
В период с 12 по 28 апреля на территории района пройдут мероприятия по предупреждению пожаров и гибели людей от них в... Читать далее...
На цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне” Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыхоравіч Лукашэнка... Читать далее...
Напярэдадні канікул да нас у школу завіталі народныя майстры-умельцы з Глыбоцкага Дома рамёстваў,каб паказаць свой... Читать далее...
Дзяржаўнай установы адукацыі “Удзелаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” на вясеннія канікулы 2020/2021... Читать далее...
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Чалавек можа быць паліглотам і ведаць некалькі моў, але родная... Читать далее...
В году есть много замечательных праздников. Но лишь два из них ассоциируются с сильной и слабой половиной человечества... Читать далее...

3 сакавіка ў Віцебску адбыўся абласны этап конкурсу “Школа бяспекі – 2021”. Каля 70 вучняў сустрэліся тут, каб прадэманстраваць свае веды па бяспецы жыццядзейнасці. Традыцыйна ў конкурсе выступілі тры ўзроставыя групы: пачатковыя класы, сярэднія класы, старшакласнікі.

         Гонар Глыбоцкага раёна ад пачатковых класаў абараняў вучань 4 класа нашай школы Дылевіч Іван.

Першае конкурснае выпрабаванне – тэсціраванне. Удзельнікам конкурсу трэба было за пэўны час даць як мага больш правільных адказаў.

         На другім этапе канкурсантам неабходна было на працягу 1 мінуты рассказаць эсэ на тэму “Я раскажу Вам…”. За такі маленькі прамежак часу дзеці стараліся прадэманстраваць аратарскае майстэрства, раскрыць тэму і арыгінальна падаць матэрыял.

         І толькі па 5 удзельнікаў ад кожнай узроставай групы, якія набралі найбольшую колькасць балаў, выйшлі ў фінал. У такую “пяцёрку” трапіў і Ваня.

         Фінальны этап праводзіўся ў выглядзе “Сваёй гульні”. Кожны ўдзельнік прытрымліваўся асабістай тактыкі, імкнучыся зарабіць найбольшую колькасць балаў. У Вані гэта цудоўна атрымалася!

         Па выніках абласнога конкурсу “Школа бяспекі – 2021” Дылевіч Іван заняў 2 месца сярод вучняў 1-4 класаў. Хлопчык атрымаў Дыплом II ступені і падарунак.

         Шчыра віншуем з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!

                                                       Рыхлёнак Т.Ф., класны кіраўнік 4 класа

3_сакавіка_ў_Віцебску_адбыўся_абласны_этап_конкурсу_00001.jpg

3_сакавіка_ў_Віцебску_адбыўся_абласны_этап_конкурсу_00002.jpg