За безопасность вместе
ШАГ 8 красавіка
Майстар-клас у школе
План работы на канікулы
День поэзии
Тыдзень роднай мовы “Ззяе вясёлкай кожнае слова…”
Праздник удался!
В период с 12 по 28 апреля на территории района пройдут мероприятия по предупреждению пожаров и гибели людей от них в... Читать далее...
На цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне” Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыхоравіч Лукашэнка... Читать далее...
Напярэдадні канікул да нас у школу завіталі народныя майстры-умельцы з Глыбоцкага Дома рамёстваў,каб паказаць свой... Читать далее...
Дзяржаўнай установы адукацыі “Удзелаўская дзіцячы сад – сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” на вясеннія канікулы 2020/2021... Читать далее...
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Чалавек можа быць паліглотам і ведаць некалькі моў, але родная... Читать далее...
В году есть много замечательных праздников. Но лишь два из них ассоциируются с сильной и слабой половиной человечества... Читать далее...

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Чалавек можа быць паліглотам і ведаць некалькі моў, але родная заўсёды адна. І ў нас яна – беларуская. Да гэтай даты штогод у школе ладзяцца мерапрыемствы. Не стаў выключэннем і 2020-2021 навучальны год. Для вучняў 5-11 класаў былі прапанаваны наступныя конкурсы:

  • Сачыненне-разважанне “Быць беларусам – гэта значыць…”
  • Паштоўка “Пажаданне маёй краіне”
  • “У пошуках трапнага слова” ( трэба было запісаць 5 прыгожых беларускіх слоў, якія пачынаюцца на тую ж літару, як і імя)
  • “Сэлфі па-беларуску” (неабходна сфатаграфавацца на адметным фоне або ў адметнай вопратцы)
  • Флаер (рэкламная лістоўка) “Вялікія словы на вялікай мове” (рэклама адметных беларускіх слоў).
  • “Старонка беларуса ў сацыяльных сетках” (на лісце А4 адлюстраваць, як можа выглядаць старонка беларуса, г.зн., музыка, відэа, сябры, посты і г.д.)

       А пачаткоўцам прапаноўвалася напісаць фантастычнае апавяданне пра міфічную істоту (на дзвярах кабінетаў былі прымацаваныя карцінкі з дамавіком, вадзяніком, русалкай, лесавіком, хлеўнікам і г.д.).

   Шмат вучняў ўдзельнічала ў конкурсах, у тым ліку і дыстанцыйна. Пераможцы сярод вучняў 2-4 класаў – Гіль Вераніка, Дылевіч Іван, Зялёнка Паліна, Развадоўская Ульяна.

     Самымі актыўнымі сярод 5-11 класаў сталі вучні 5, 6, 10 і 11 класаў. Дзякуем за неабыякавасць і пашану да роднага слова. Больш падрабязна пра конкурсы чытайце на старонках школьнага часопіса “Школа.by”.

     Завяршыўся тыдзень роднай мовы шоу-праграмай “Лаві пазіТыў!”, якая ўжо трэці год запар збірае аматараў сучаснай беларускай музыкі. У праграме былі песні, танцы, вершы, музычныя кампазіцыі. Шмат прыемных хвілін прынесла ігра на саксафоне Семашка Міхаіла, пранікнёнае чытанне коласаўскіх радкоў Вярцінскага Арцёма, кліп сямікласнікаў на вядомую песню “У суботу Янка..”, танцавальны нумар вучняў 6 класа, прыгожае выкананне песні і харэаграфія пяцікласнікаў, рамантычная імпрэза адзінаццацікласнікаў і цудоўнае выкананне Улаховіч Дар’і.

   Атрымаўся своеасаблівы парад талентаў, дзе мы рэкламуем беларускамоўных выканаўцаў і ўвогуле знаёмімся з нашай нацыянальнай культурай.

Грышанковіч А.Ф., аргкамітэт

сэлфі_7_кл.хлопцы.jpg

изображение_viber_2021-02-22_12-10-13.jpg

IMG_20210227_090705.jpg

нумар_11_клас.jpg

стар.Іна_Віка.jpg

флаер.jpg