Майстар-клас у школе
Напярэдадні канікул да нас у школу завіталі народныя майстры-умельцы з Глыбоцкага Дома рамёстваў,каб паказаць свой майстар-клас.Разам з майстрамі дзеці ляпілі гліняныя свістулькі, спрабавалі плесці паясы,рабілі лялек з нітак ,саламяныя вырабы. Спадабалася дзецям рабіць маляванкі пры дапамозе шаблонаў.
І дзеці і дарослыя атрымалі задавальненне ад убачанага і зробленага сваімі рукамі. На развітанне усе выказалі пажаданне сустрэцца ізноў.
Педагог-арганізатар С.В.Банькоўская