20 октября –Всемирный день повара
Тваё здароўе ў тваіх руках!
Фінансавая граматнасць
Віншаванні да Дня маці
Глубокое. Молодежь за безопасность
Дзень здароўя
Дзень настаўніка
       С самого утра ученики 3 класса поспешили в школьную столовую, чтобы поздравить наших поваров с этим... Читать далее...
Цікава і змястоўна прайшла класная гадзіна ў 3 класе па тэме “Тваё здароўе ў тваіх руках”. ... Читать далее...
15 кастрычніка адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. У гэтым годзе ў алімпіядзе... Читать далее...
В рамках республиканской акции «Молодежь за безопасность!» активисты Белорусской молодёжной общественной организации... Читать далее...
9 кастрычніка прайшоў чарговы Дзень здароўя. Адбылося першынство ўустановы адукацыі па міні-футболе “Скураны мяч”, у... Читать далее...

 

Дзень ведаў — гэта першы званок і хваляванні, мора кветак і белых бантаў, першы ўрок…

На ўрачыстую лінейку прыйшлі вучні, бацькі, настаўнікі. Разам далі старт новаму навучальнаму году. Да дружнага вучнёўскага калектыву ў гэтым годзе сёлета далучыліся 9 першакласнікаў.

На лінейцы прысутнічалі шматлікія госці: Лазаронак Т.А. – старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў, Карніловіч Т.В. – метадыст ДУ “Вучэбна-метадычны кабінет Глыбоцкага раёна”, Дашкевіч П.Э. – старшыня Узрэцкага сельвыканкама, Зяновіч Т.Т. – дырэктар СУП “За Радзіму”, Ермаковіч Р.У. – намеснік начальніка РАНС, супрацоўнікі РАУС.

Шчырыя словы віншаванняў, зразумела, у першую чаргу гучалі для першакласнікаў ад першай настаўніцы Рыхлёнак Т.Ф., гасцей, будучых выпускнікоў школы.

Хваляваліся ў гэты дзень педагогі, якія адпраўляліся на заслужаны адпачынак. Гэта Шыпко В.Я., Шыпко Н.П.. Словы падзякі ў іх адрас выказала старшыня прафкама Раманчук В.І.

Падзякай і грашовай прэміяй за добрую працу ў час летніх канікул СУП “За Радзіму” была адзначана вучаніца 9 класа Калінічэнка Д..

Права даць першы званок у 2021/2022 навучальным годзе было прадастаўлена вучню 11 класа Навіцкаму Яўгену і вучаніцы 1 класа Мельнік Кіры.

Потым прайшоў першы ўрок, прысвечаны Году народнага адзінства.

вядучыя.jpg

22.jpg

11_клас.jpg

1клас.jpg

падарункі_першакласнікам_ад_РАНС.jpg

 

Віншаванне_педагогаў-ветэранаў.jpg

першы_званок.jpg