20 октября –Всемирный день повара
Тваё здароўе ў тваіх руках!
Фінансавая граматнасць
Віншаванні да Дня маці
Глубокое. Молодежь за безопасность
Дзень здароўя
Дзень настаўніка
       С самого утра ученики 3 класса поспешили в школьную столовую, чтобы поздравить наших поваров с этим... Читать далее...
Цікава і змястоўна прайшла класная гадзіна ў 3 класе па тэме “Тваё здароўе ў тваіх руках”. ... Читать далее...
15 кастрычніка адбыўся другі этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. У гэтым годзе ў алімпіядзе... Читать далее...
В рамках республиканской акции «Молодежь за безопасность!» активисты Белорусской молодёжной общественной организации... Читать далее...
9 кастрычніка прайшоў чарговы Дзень здароўя. Адбылося першынство ўустановы адукацыі па міні-футболе “Скураны мяч”, у... Читать далее...

           Напярэдадні Дня пісьменства адбылася сусрэча з пісьменнікам, лаўрэатам конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” ў намінацыі “Лепшы празаічны твор” Віктарам Праўдзіным. Чацвёртага верасня пісьменнік накіроўваўся ў Копыль і па дарозе завітаў у нашу школу. Віктар Аляксандравіч прэзентаваў прысутным кнігу “Парыж, Эйфелева вежа і...”, якая і прынесла пісьменніку высокую ўзнагароду. Слухачы змаглі пагрузіцца ў захапляючую гісторыю стварэння рамана, даведацца цікавыя факты і падрабязнасці ад аўтара. Пісьменнік не раскрыў толькі фінал твора, а пакінуў інтрыгу цікаўным чытачам.

           Пасля прэзентацыі вучні літаральна засыпалі Віктара Праўдзіна пытаннямі, на якія ён як чалавек адкрыты для дыялогу з задавальненнем і вельмі разгорнута адказаў. Падчас размовы аўтар падзяліўся гісторыямі са свайго жыцця: пра службу на Балтыйскім ваенным флоце, працу ў міліцыі, выхаванне дзяцей і ўнукаў. Віктар Аляксандравіч распавёў і пра перадумовы стварэнне асобных твораў.

           Не абышлося і без літаратурных парад: на думку пісьменніка, кожны беларус павінен прачытаць “Новую зямлю” Якуба Коласа. І ўвогуле, як Віктар Праўдзін лічыць, у цяперашні час выдаецца шмат літаратуры, на любы густ, але да твораў трэба падыходзіць з пункту гледжання мастацкай вартасці.

               Напрыканцы сустрэчы Віктар Аляксандравіч падараваў школе сваю кнігу “Парыж, Эйфелева вежа і...” з аўтографам. Жадаем выдатнаму пісьменніку натхнення і творчых поспехаў.

Селязень Кацярына, студэнтка ІІІ курса ВДУ імя П.М.Машэрава

сустрэча.jpg

прэзентацыя_кнігі.jpg

фотаздымак_на_памяць.jpg