Цікавае побач
Фінансавая граматнасць, трэці этап
100 шагов к пофессии прокурора
Экскурсія ў касцёл
Восень. Час навесці парадак.
Свята акцябрацкай зорачкі
План работы на асеннія канікулы 2021-2022 навучальнага года

Цікава і змястоўна прайшла класная гадзіна ў 3 класе па тэме “Тваё здароўе ў тваіх руках”.

На яе была запрошана медыцынская сястра ўстановы адукацыі Будзько З.І. Яна расказала вучням пра найбольш распаўсюджаныя інфекцыйныя хваробы. Больш падрабязна спынілася на каронавіруснай інфекцыі, яе прыкметах, спосабах абароны сябе і іншых людзей. Вучні склалі алгарытм поводзін пры выяўленні каронавірусу ў сям’і.

Зінаіда Іванаўна звярнула ўвагу вучняў на тое, што прышчэпкі – дзейсны сродак прафілактыкі каронавірусу, грыпу, вострых рэспіраторных інфекцый.

Вучні атрымалі парады па ўмацаванні свайго імунітэту. З цікавасцю слухалі пра асаблівасці харчавання, вітамінізацыі, пітнога рэжыму ў асенне-зімовы перыяд. Асаблівая ўвага была накіравана на праветрыванне памяшканняў ( у тым ліку і класнага), неабходнасць вільготнай уборкі, камфортную тэмпературу паветра.

Вучні прыйшлі да высновы, што выкарыстанне маскі ў спалучэнні з гігіенай рук і каранціннымі мерамі будзе максімальна эфектыўным сродкам папярэджання заражэння і распаўсюджання каронавірусу, грыпу і іншых інфекцый.

Тваё здароўе ў тваіх руках!

Н.В.Сабыніч, класны кіраўнік

1634553446532.jpg