З гісторыі школы
1906 год - Удзелаўскае аднакласнае народнае вучылішча
1936 год - Удзелаўская пачатковая школа
1946 год - Удзелаўская сярэдняя школа
1960 год - пабудаваны новы будынак
1982 год - на базе школы пачала дзейнічаць вучнёўская вытворчая брыгада, якая была
ўдзельніцай ВДНГ у г. Масква
1995 год - школа ўключылася ў эксперымент па дыферанцыяцыі навучальна-выхаваўчага
працэсу ў сельскіх школах
2003 год - створаны ліцэйскія поліпрофільныя класы
2004 год - Удзелаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа
2009 год - Удзелаўскі дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа
2011 год - Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Удзелаўская дзіцячы сад сярэдняя школа
Глыбоцкага раёна"
Установа адукацыі сёння
Навучаецца 115 вучняў у 11-ці класах-камплектах, у інтаграванай групе выхоўваецца 21 дашкольнік.
Навучанне і выхаванне ажыццяўляюць 28 педагогаў, 11 з якіх маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 12 - першую.
У 2017 - 2018 навучальным годзе на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі арганізавана профільнае навучанне, якое прадугледжвае вывучэнне беларускай мовы і матэматыкі на павышаным узроўні ў 10 класе.
ПЕДАГАГІЧНАЕ КРЭДА:
ІНТЭЛЕКТ,
ТВОРЧАСЦЬ,
ЗДАРОЎЕ.
Традыцыі школы
Верасень | пасвячэнне ў вучні |
Кастрычнік | баль кветак |
Лістапад | свята Ураджаю |
Снежань | Навагодняе кафэ |
Студзень | працоўны дэсант "Добрая справа" |
Люты | вечар школьных сяброў "Дзень сэрца" |
Сакавік | "Вас выклікае спратландыя!" |
Красавік | Дзень адчыненых дзвярэй |
Май | акцыя "Ветэран жыве побач", "Да пабачэння, пачатковая школа!", "Бывай, дзіцячы сад!" |
Чэрвень | "Хадзілі мы паходамі!" |