• header.jpg


     Дзявятага лютага наша школа сустракала госця з Мінска. Выпускніка гістарычнага факультэта БДУ Дзяніса Філіпчыка, які пазнаёміў вучняў з асаблівасцямі абрада в. Папшычы “Насіць намётку, які занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У нашым раёне ў гэты спіс трапіла пяць элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны: традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я, страва “Клёцкі з душамі”, тэхналогія прыгатавання стравы “Масляны баран”, тэхналогія выпечкі жытнёвага хлеба і абрад “Насіць намётку”.

У рэсурсным цэнтры нашай школы “Звычаі і абрады беларусаў” створана інсталяцыя, якая дэманструе абрад “Насіць намётку”: хлопчык і дзяўчынка, апранутыя ў нацыянальныя строі, трымаюць палатно намёткі. Некаторыя навучэнцы школы адначасова з’яўляюцца і будучымі носьбітамі абраду: Кушнярэвіч Алёна, Кушнярэвіч Віталій, Кушнярэвіч Кацярына, Кушнярэвіч Улад, бацькі якіх нарадзіліся і выраслі ў в. Папшычы.

Дзяніс Уладзіміравіч акцэнтаваў увагу на неабходнасці захавання традыцый нашых продкаў, пазнаёміў з асаблівасцямі навучання на гістарычным факультэце БДУ.

Цікавы чалавек, пазнавальная сустрэча. Магчыма, у кагосьці з вучняў магло ўзнікнуць жаданне стаць гісторыкам, археолагам або проста наведаць прабабулю ў вёсцы і даведацца пр нешта цікавае.

 

20190209 090246  20190209 093650  

IMG 8699   IMG 8701