Прыгоды каля ёлкі “Чароўны сундучок”
Прыгоды каля ёлкі “Чароўны сундучок”
27 снежня ў нашай школе было весела і шумна: вучні 1-4 класаў завіталі на свята да Мяцеліцы (Ткачонак Ю.І.) і Дамавёнка (Дылевіч Іван).
Кожны клас падрыхтаваў творчы нумар, каб дапамагчы адкрыць чароўны сундучок і выратаваць свята ад праказаў Бабы Ягі (Селязень Маргарыты) і Кікімары (Лопашава Настасся).
Хараводы і танцы, флэшмобы і песні радавалі прысутных і саміх дзяцей на працягу праграмы.