Свята акцябрацкай зорачкі
Для вучняў 2 класа важатыя Лаўрыновіч Дар’я і Апяцёнак Дар’я падрыхтавалі і правялі мерапрыемства ” Прыём у акцябраты”. Хлопчыкі і дзяўчаты падарожнічалі па праменьчыкам акцябрацкай зорачкі, а менавіта па сузор’ях Радзімы,Здароўя,Стараннасці, Дружбы, Гульні.Дзеці даведаліся,якія законы ў піянераў,вывучылі правілы акцябрат і яшчэ шмат чаго цікавага.
На працягу ўсяго мерапрыемства будучыя акцябраты праяўлялі знаходлівасць,кемлівасць і фантазію.
У канцы мерапрыемства акцябраты далі ўрачыстае абяцанне быць стараннымі ,дружнымі, клапаціцца пра сваіх блізкіх, адказваць за свае ўчынкі.
І вось ,нарэшце, акцябратам прыкалолі акцябрацкія зорачкі.
Наша дружная піянерская дружына ім.К.С.Заслонава папоўнілася новымі рабяткамі-акцябраткамі!
Педагог-арганізатар Банькоўская С.В.