Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі.
25 студзеня 2024 года ў у нашай ўстанове адукацыі прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" па тэме "Радзіма мая Беларусь у асобах. Славутыя імёны ў навуцы і адукацыі". Госцем мерапрыемства стаў Фёдараў Ігар Віктаравіч, навуковы супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея.
У рамках першага этапу вучні прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне "Мы даведаемся". У ажыўленай гутарцы яны выказалі свае меркаванні аб ролі адукацыі ў сучасным беларускім грамадстве, раскрылі сутнасць прынцыпу «адукацыя праз усё жыццё», пазнаёміліся з умовамі, якія створаны ў Рэспубліцы Беларусь для падтрымкі таленавітай моладзі.
У рамках другога этапа "Мы разважаем" перад навучэнцамі выступіў Фёдараў Ігар Віктаравіч, які пазнаеміў з выдатнымі навукоўцамі Глыбоччыны (Павел Восіпавіч Сухі, Юрый Сабалеўскі , Вацлаў Ластоўскі). Дарэчы 15 снежня 2023 года прайшла Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў ХХI Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь", арганізаванага кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага агенцтва па турызме, дзе Ігар Віктаравіч Фёдараў быў узнагароджаны граматай удзельніка конкурсу ў намінацыі "Экскурсавод года". Вучні павіншавалі яго з надыходзячым святам (Днем навукі) і пажадалі новых адкрыццяў, унікальных фактаў і знаходак.
У ходзе рэалізацыі ШАГа "Мы дзейнічаем" былі падведзены вынікі сустрэчы. Вучні адзначылі, што тэма размовы вельмі актуальная, цікавая і блізкая ім. У нашай краіне шмат адораных і таленавітых людзей. Беларуская зямля вырасціла шмат выдатных вучоных. Усё гэта дае нам нагоду ганарыцца сваёй краінай і імкнуцца рабіць яе багацейшай і мацнейшай.