Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі)
28 кастрычніка 2021 года прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" – "Школа актыўнага грамадзяніна" - для навучэнцаў VIII-XI класаў на тэму: "Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць (аб дасягненнях аховы здароўя, фармацэўтыкі)”.
Занятак быў арганізаваны ў форме дыскусійнай пляцоўкі. Вядучыя Скукоўскі М., Улаховіч Д. пазнаёмілі ўдзельнікаў са зместам наступных інфармацыйных блокаў: «Здаровая нацыя – паспяховае будучыня дзяржавы», "Тваё здароўе ў тваіх руках».
На сустрэчу з вучнямі была запрошана фельчар Удзелаўскай урачэбнай амбулаторыі Святлана Сяргееўна Шарак.
У фокусе абмеркавання былі наступныя пытанні: бясплатная і даступная медыцынская дапамога ў дзяржаўных установах аховы здароўя з бюджэтнай сістэмай фінансавання, чатырохузроўневая сістэма аказання медыцынскай дапамогі, развіццё фармацэўтычнай галіны.
Шарак С.С. засяродзіла ўвагу прысутных на мерапрыемстах па папярэджанні распаўсюджвання COVID-19, на тым, што здароўе – неацэнны здабытак кожнага чалавека. У ходзе размовы быў зроблены акцэнт на важнасці здаровага ладу жыцця.
Вучні паўдзельнічалі ў віктарыне “Моладзь і здаровы лад жыцця. Што мы ведаем аб шкодных звычках”.
Аляксеева Т.А., класны кіраўнік