Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна
22 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” прайшла інфармацыйная гадзіна для вучняў VIII – XI класаў па тэме “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”.
На мерапрыемства была запрошана намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Протас А.С.
Мадэратарам дадзенага мерапрыемства выступіла Шымко А.У., класны кіраўнік ХІ класа.
У цэнтры ўвагі былі важныя падзеі жыцця краіны. Гэта рэалізацыя праекта “Поезд памяці”, Дзень ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыд беларускага народа, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Вучні падзяліліся ўражаннямі, атрыманымі падчас наведвання выставы фотаздымкаў “Поезд Памяці”, якая арганізавана ва ўстанове адукацыі.
Шымко Максім і Шымко Аляксандр цікава расказалі пра экскурсію па маршруце “аг Удзела – Мемарыяльны комплекс “Хатынь” – “Лінія Сталіна” – аг Удзела”, удзельнікамі якой яны былі 2 ліпені. Усіх зацікавіў аповяд пра сюжэт рэканструкцыі аперацыі “Багратыён”.
Протас А.С. інфармавала пра вынікі працоўнага лета, летнюю аздараўленчую кампанію.
Скукоўскі Матвей, вучань ІХ класа, расказаў пра сваю працу ў летні перыяд у складзе вучнёўскай брыгады.
Вярцінскі Арцём, Скурат Данііл у перыяд летніх канікул працавалі ў ААТ “Залатая падкова”. Яны паведамілі сваім аднагодкам пра ўмовы працы, свой заробак.