Экскурсія на ААТ "Мосарлён"
24 лістапада 2022 года ў рамках мерапрыемства Школы актыўнага грамадзяніна па тэме “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць - надзейны фундамент незалежнасці” для вучняў 8-11 класаў была арганізавана экскурсія на ААТ "Мосарлён".
Герб Рэспублікі Беларусь апраўлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамі лёну.
Беларусь займае 3-е месца ў свеце па вытворчасці льновалакна. У нашай краіне засяроджана каля 20 % сусветных пасеваў ільну.
Мосарсі льнозавод налічвае працоўную гісторыю з 1948 года, за гэты час не адзін раз станавіўся пераможцам па ўраджайнасці льну, па тэрмінах уборкі, якасці льновалакна.
Раманчук Віктар Іванавіч, намеснік дырэктара льнозавода, расказаў пра шлях ад пасеву лёну да паступлення льнотрасты на завод, а затым правёў экскурсію, дзе паказаў сам працэс вырабу льновалакна, якое потым адвозіцца на адзіны ў Беларусі Аршанскі льнокамбінат, які з’яўляецца найбуйнейшым у Еўропе, дзе з яго вырабляюць ільняную тканіну.
Апяцёнак Дар’я, вучаніца 8 класа.