Сто дарог – адна твая!
Сто дарог – адна твая
2 мая вучні 8 – 11 класаў сустрэліся са спецыялістамі філіяла “Глыбоцкія электрычныя сеткі” РУП “Віцебскэнерга”.
На сустрэчу з вучнямі завіталі намеснік галоўнага інжынера па рабоце з персаналам Журко Станіслаў Пракопавіч і начальнік аддзела кадраў Сіўко Святлана Уладзіміраўна.
З дапамогай прэзентацыі Журко С.П. пазнаёміў вучняў з самім прадпрыемствам, а таксама з работамі, якія выконваюцца. Расказаў пра свой шлях у прафесію.
Святлана Уладзіміраўна паведаміла пра ўстановы адукацыі, у якіх можна набыць запатрабаваныя на прадпрыемстве прафесіі. Агучыла сацыяльныя гарантыя, якія прадастаўляюцца маладым спецыялістам.
Таксама госці адказалі на пытанні вучняў.
Сустрэча прайшла цікава.