Аб арганізацыі работы па супрацьдзеянні карупцыі
Аддзел па адукацыі Глыбоцкага раённага выканаýчага камітэта Дзяржаýная ýстанова адукацыі «Удзелаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» (Удзелаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна) ВЫПІСКА З ЗАГАДА 31.08.2022 № 57/1 аг. Удзела |
Отдел по образованию Глубокского районного исполнительного комитета Государственное учреждение образования «Уделовская средняя школа Глубокского района» (Уделовская средняя школа Глубокского района) ВЫПИСКА ИЗ ПРИКАЗА аг. Удело |
Аб арганізацыі работы
па супрацьдзеянні карупцыі
На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2015 года “Аб барацьбе з карупцыяй” № 305-З, загада аддзела па адукацыі Глыбоцкага райвыканкама 28.11.2021 №438а “Аб прыняцці мер”, у мэтах далейшага ўдасканалення работы па прафілактыцы карупцый, выкаранення прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць іх здзяйсненню
ЗАГАДВАЮ:
1. Прызнаць страціўшым сілу загад ад 08.11.2021 № 118/1 “Аб арганізацыі работы па супрацьдзеянні карупцыі” у сувязі са зменамі назвы і штатнага раскладу ўстановы адукацыі.
2. Зацвердзіць палажэнне аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі дзяржаўнай установы адукацыі “Удзелаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” (дадатак). 3. Стварыць камісію па супрацьдзеянні карупцыі ў складзе:Бародзіч С.Я., дырэктар, - старшыня камісіі;Януковіч А.І., намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, - член камісіі, сакратар;Раманчук В.І., старшыня ПК, - член камісіі;Кушнярэвіч З.Ч., загадчык гаспадаркі, - член камісіі;Барысаў Д.В., кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, - член камісіі.
4. Членам камісіі:
4.1. у дзейнасці камісіі па супрацьдзеянні карупцыі няўхільна кіравацца палажэннем аб камісіі па супрацьдзеянні карупцыі дзяржаўнай установы адукацыі “Удзелаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”;
4.2. ажыццяўляць сістэматычны кантроль за выкананнем заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, прафілактыцы і спыненні карупцыйных злачынстваў, устараненню прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць іх здзяйсненню;
4.3. выносіць пытанні антыкарупцыйнага заканадаўства і прафілактыкі карупцыйных злачынстваў на нарады пры дырэктары і педагагічныя нарады;
4.4. унесці карэктывы ў план работы камісіі па супрацьдзеянні карупцыі да 05.09.2022.
5. Устанавіць тэрмін дзеяння камісіі па супрацьдзеянні карупцыі да яе скасавання.
Дырэктар С.Я.Бародзіч
Сапраўдна
Дырэктар С.Я. Бародзіч
01.09.2022