Спартыўны дух выхоўваецца з дзяцінства!
7 кастрычніка вучні 5-7 класаў ДУА “Удзелаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна” разам з настаўнікамі наведалі Дзяржаўную ўстанову “Глыбоцкі раённы фізкультурна-аздараўленчы цэнтр”.
Дырэктар цэнтра Сташкевіч Святлана Уладзіміраўна рассказала аб напрамках работы і разам з трэнерам Катушонок Палінай Дзмітрыеўнай правяла экскурсію.
Дзеці пазнаёміліся з залам атлетычнай і рытмічнай гімнастыкі, паспрабавалі сябе на розных трэнажорах, даведаліся аб комплексах практыкаванняў і іх спартыўнай арыентацыі. На прыканцы экскурсіі дзяцей чакала спартыўная віктарына, у выніку якой тры пераможцы атрымалі сертыфікаты на наведванне плавальнага басейна.
Выказваем вялікую падзяку за уклад у спартыўнае выхаванне нашых вучняў, бо спартыўны дух выхоўваецца з дзяцінства!