Урок мужнасці
З мэтай паглыблення ведаў вучняў аб Вялікай Айчыннай вайне, выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, пачуцця гонару за гераічнае мінулае Радзімы, садзейнічання асэнсаванню каштоўнасці міру на Зямлі ў класных калектывах праведзены ўрокі мужнасці.
Вучні мелі магчымасць абмеркаваць пэўную інфармацыю, выказаць свае меркаванні, праверыць свае веды аб Вялікай Айчыннай вайне.
На ўроку мужнасці былі зроблены малюнкі, напісаны пісьмы ў рамках рэспубліканскага праекта “Пісьмо прадзеду”.