Пасадка дрэў – справа агульная
Пасадка дрэў – справа агульная
2025 год – год адметны: год добраўпарадкавання, год 80-годдзя Вялікай Перамогі, 85-годдзя ўтварэння Глыбоцкага раёна. З гэтай нагоды прайшлі шматлікія мерапрыемствы.
Ва ўстанове адукацыі было прынята рашэнне на прышкольным участку пасадзіць маладыя дрэўцы. Бо дрэва – сімвал міру, напамін аб тым, што трэба абараняць і клапаціцца аб прыродзе. Было пасаджана каля 50 яблынь і груш.
Дапамогу ў набыцці саджанцаў аказаў кіраўнік фермерскай гаспадаркі, жыхар в. Карабы-2, Дзмітрый Шарабайка. Ад яго былі атрыманы карысныя парады па пасадцы, доглядзе мададых дрэўцаў.
У акцыі прынялі ўдзел педагогі, работнікі, вучні ўстановы адукацыі. Усе разумелі, што азеляненне – важная справа.
Сумесная і такая важная работа па пасадцы маладога сада прайшла актыўна і дружна.