«Мая Радзіма –Беларусь».
12 сакавіка, напярэдадні дзяржаўнага свята —Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у ДУА «Удзелаўская сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» адбылася цёплая і важная сустрэча.
Да выхаванцаў дзіцячага сада завітаў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Віктар Раманавіч Казлоўскі. Падчас сустрэчы Віктар Раманавіч пагутарыў з дзецьмі аб нашай Радзіме і галоўным законе краіны. Сапраўдным сюрпрызам для малечы сталі падарункі — кніжкі-размалёўкі «Мая Радзіма –Беларусь».





























