Экскурсія ў Мосар
З добрым настроем прыйшлі ў школу вучні 2-4 класаў 26 кастрычніка, бо іх чакала паездка на школьным аўтобусе ў вёску Мосар. І вось, нарэшце, дзеці на месцы! Тут іх сустрэла экскурсавод культурна-дэндралагічнага комплексу в.Мосар Ткачонак Марына. Яна расказала пра гісторыю касцёла Святой Ганны, знакамітага ксяндза Ю.Булька, які залажыў парк і стварыў прыгажосць вакол храма. Цудоўныя скульптуры, прыгожыя кветкі, дрэвы, кустарнікі, штучныя вадаёмы, крынічка з лекавай вадой не пакінулі раўнадушным нікога! Вучні прайшліся “ружанцовай алеяй” з каплічкамі ўздоўж яе, наведалі два музеі. Адзін з іх прысвечаны ксяндзу Ю.Булька, яго справе барацьбы з алкаголем, а ў другім музеі сабраны рэчы побыту нашых продкаў.
Экскурсія ў Мосар атрымалася вельмі змястоўнай і цікавай.