Сям’я – пачатак усіх пачаткаў
Сям’я – пачатак усіх пачаткаў
Тэма інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ 26 кастрычніка –“Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям’я – пачатак усіх пачаткаў”, і размова ішла пра ролю бацькоў у рознабаковым развіцці дзіцяці, значэнне сям’і і сямейнага выхавання.
У сям’і чалавек нараджаецца не толькі фізічна, але і духоўна. Сям’я – гэта дом, дзе ўтульна і спакойна, дзе зразумеюць і падтрымаюць. Падчас інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся” вучні дэманстравалі свае веды пра дзяржаўную падтрымку сямей, якія выхоўваюць дзяцей, як ацэньваецца праца маці з боку дзяржавы, якія абавязкі маюць дзеці ў адносінах да сваіх бацькоў, з якой мэтай праводзіцца ў Беларусі конкурс “Сям’я года”. Увага была скіравана таксама на мерапрыемствы ў рамках Тыдня бацькоўскай любові, якія праводзіліся ў школе.
Госцем мерапрыемства стала прыёмная маці, гаспадыня дома сямейнага тыпу ў в.Петрунова Грабко Таццяна Міхайлаўна. Пытанні, на якія яна падрабязна і змястоўна адказвала, датычыліся жыццёвага выбару, дзяржаўнай падтрымкі прыёмным сем’ям, працоўнага выхавання ў сям’і, сямейных святаў і традыцый, любімых заняткаў, узаемаадносін выхаванцаў з роднымі… Таццяна Міхайлаўна акцэнтавала ўвагу на шчырасці ўзаемаадносін у сям’і, узаемапавагу і ўзаемадапамогу, што вельмі важна шанаваць сваіх бацькоў, размаўляць з імі, прыслухоўвацца да мудрых парад, а не адмяжоўвацца і замыкацца ў сабе.
Тэма гутаркі актуальная, бо інтытут сям’і і ўвогуле духоўнасць знаходзяцца ў крызісе, таму праз станоўчыя прыклады маладое пакаленне і будзе вучыцца, якой павінна быць сапраўдная сям’я.
Грышанковіч А.Ф.,
класны кіраўнік 8 класа