Прыгожае побач
Актыўны адпачынак – гэта карысна, пазнавальна і запамінальна. На восеньскіх канікулах вучні 9 і 11 класаў адправіліся на Маляніну гару. Трэба сказаць, што так называецца мясцовасць за 2 кіламетры ад Удзела ўбаку ад вёскі Лазічы. Некалькі вялікіх узгоркаў, дзе калісьці стаялі хутары, унізе рэчка Бярозаўка – вельмі прыгожае відовішча. Пад гарой бруіцца крынічка, але зараз гэтае месца зарасло. Некалі Бярозаўка была паўнаводнай ракой і даволі шырокай, аб чым сведчыць размытае рэчышча.
Збіралі валежнік, распальвалі вогнішча, частаваліся прысмакамі, спявалі песні пад гітару – усё гэта стварала пазітыўны настрой. Нягледзячы на змрочнае надвор’е, дадому вярталіся бадзёрымі і вясёлымі.
Лось Лізавета, вучаніца 9 класа