Шчасце ў тым, каб аддаваць
Напрыканцы кастрычніка ў рамках правядзення школы актыўнага грамадзяніна “Маладосць – час выбару. Моладзь – за міласэрнасць” адбылася сустрэча з валанцёрам сацыяльнага праекта “Асаблівы, як усе”, актывісткай Садружнасці праваслаўнай моладзі імя Серафіма Сароўскага, педагогам-дэфектолагам Азярэцкай сярэдняй школы Яўгеніяй Віктараўнай Дайлідзёнак.
Вучні разважалі над паняццямі “міласэрнасць”, “міласціна”, “валанцёрства”, знаёміліся са сферай дзейнасці валанцёраў, успаміналі дабрачынныя акцыі, якія праводзяцца ў школе.
Яўгенія Віктараўна расказала, як яна стала валанцёрам, якія праекты рэалізоўваюць валанцёры Глыбоччыны, як працуюць з асаблівымі дзецьмі, прадэманстравала відэаролікі і фотаздымкі з дабрачынных мерапрыемстваў.
Сустрэча была цікавай і пазнавальнай. Сапраўды, шчасце ў тым, каб аддаваць, і актыўная, жыццярадасная Яўгенія Віктараўна Дайлідзёнак – добры прыклад для моладзі.
Шымко Паліна, вучаніца 9 класа