Знаёмства з прафесіямі
Выбар прафесіі – гэта крок, які вызначае дарослае жыццё кожнага чалавека. Якую прафесію выбраць? Якая прафесія прынясе задавальненне, фінансавы дабрабыт?
На гэтыя пытанні вучні 8 – 11 класаў змаглі знайсці адказ падчас сустрэч, якія прайшлі ва ўстанове адукацыі 16 студзеня.
У гэты дзень ва ўстанову адукацыі завіталі спачатку супрацоўнікі в/ч 2034, якія пазнаёмілі з умовамі паступлення ў інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Для прагляду вучняў быў прапанаваны відэафільм.
Наступныя госці падрабязна расказалі пра Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь. Начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзела дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Абрамчык А.І. пазнаёміў са спецыяльнасцю “судова-крымінальная экспертыза”.
Начальнік ІСН Глыбоцкага РАУС Кучыц В.М. засяродзіў увагу на прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў сярод непаўналетніх.
Інфармацыя для вучняў была цікавай і неабходнай.