З клопатам і павагай
Вучні і настаўнікі нашай школы павіншавалі ветэранаў працы з Калядамі і Новым годам. Рэспубліканская акцыя “Ад усёй душы” праводзіцца штогод і прыносіць усім радасць і задавальненне. Разам з падарункамі вучні дораць цеплыню сваіх сэрцаў і святочны настрой людзям, якія за гады сваёй прафесійнай дзейнасці далі пуцёўку ў дарослае жыццё не аднаму пакаленню школьнікаў, выхавалі дастойных грамадзян і проста добрых спагадлівых людзей.