“Бывай, пачатковая школа!”
28 мая адбылася ўрачыстая падзея - прайшоў выпускны “Бывай, пачатковая школа!”
Для вучняў 4 класа, настаўнікаў і бацькоў гэта падзея асабліва важная і хвалюючая. Вучоба ў пачатковых класах скончылася, а наперадзе чакае новае жыццё: розныя настаўнікі, цікавыя прадметы і неверагодныя адкрыцці.
На выпускным дзеці спявалі, расказвалі вершы, паказвалі сцэнкі са школьнага жыцця, дэманстравалі свае веды, дзякавалі сваім настаўнікам і бацькам.
На памяць аб заканчэнні пачатковай школы кожны вучань атрымаў Дыплом выпускніка.
А ў канцы мерапрыемства ўсіх чакаў сюрпрыз – з’яўленне Мядзведзя!
Свята прайшло цікава, весела, на адным дыханні.