Свята Буквара!
30 мая для вучняў 1 класа быў незвычайны дзень. У гэты дзень адбылося свята Буквара. Раманчук Вольга Іванаўна, настаўніца пачатковых класаў, запрасіла ўсіх гасцей на мерапрыемства. Дзеці спаборнічалі паміж сабой у камандах. Цудоўныя веды паказалі па навучанні грамаце, матэматыцы, прыродазнаўчыя веды. На мерапрыемстве вучні расказвалі вершы, спявалі песні. Навучэнцы былі ўзнагароджаны граматамі. Закончылася свята салодкім сталом.
Дадому ўсе вярталіся з цудоўным настроем.