Быць дастойным грамадзянінам
Быць дастойным грамадзянінам
У 2025-2026 навучальным годзе ключавая ідэя інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ – “Школа актыўнага грамадзяніна” – “Быць дастойным грамадзянінам – значыць быць актыўным грамадзянінам”.
25 верасня вучні 8-11 класаў абмяркоўвалі першую тэму праекта – “Быць дастойным грамадзянінам – значыць дэманстраваць адданасць сваёй Радзіме”. Вучні 10 класа Багіраў Марат, Казырэнка Лізавета, Губскі Мікіта і Развадоўская Наталля расказвалі пра галоўны дакумент грамадзяніка краіны – пашпарт, якую інфармацыю пра свайго ўладальніка ён утрымлівае, а таксама пра біяметрычныя дакументы. Акцэнтавалі ўвагу на неабходнасць захавання пашпарта ў належным стане. Вучні актыўна адказвалі на пытанні пра дзяржаўныя сімвалы, ключавыя якасці грамадзяніна – працалюбства, сумленнасць, адказнасць і любоў да сваёй Радзімы, абмяркоўвалі рысы нацыянальнага характару беларускага народа, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Госцем мерапрыемства стала Вайцяховіч Дзіяна Сяргееўна, інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі. Пытанні, на якія яна падрабязна і змястоўна адказвала, датычыліся працэдуры падачы дакументаў і атрымання пашпарта, адказнасці за страту або пашкоджанне дакумента, патрыятызму, актыўнай жыццёвай пазіцыі. Дзіяна Сяргееўна пажадала вучням школы развіваць у сабе такія якасці, якія дазволяць стаць дастойным грамадзянінам нашай краіны, а таксама заўсёды несці адказнасць за свае словы і дзеянні.



























