Музычная казка “Вядзьмарка і дыназаўрык”
Музычная казка “Вядзьмарка і дыназаўрык”
25 верасня вучні пачатковых класаў Удзелаўскай сярэдняй школы наведалі раённы дом культуры, дзе сталі гледачамі музычнай казкі па п’есе Аляксея Якімовіча “Вядзьмарка і дыназаўрык”.
На жаль, мы сёння сталі хітрымі, ашчаднымі, і таму да нас не прыляцяць добрыя іншапланецяне, пакуль мы не станем дабрэйшымі, не навучымся сябраваць. Гэта казка пра тое, што мы жывём на халоднай планеце, і каб выжыць, трэба сагрэць адно аднаго душэўным цяплом.
П’еса вельмі ўразіла дзяцей. Паездка стала для іх не толькі захапляльнай прыгодай, але і цудоўнай магчымасцю пашырыць свой кругагляд і даведацца больш пра свет мастацтва.




























