"Старасць трэба паважаць"
2 кастрычніка ў 1 і 2 класах прайшла класная гадзіна "Старасць трэба паважаць", на якой дзеці ўзгадалі пра самых старэйшых членаў іх сем’яў. Наперабой вучні расказвалі пра тое, якія добрыя, сардэчныя, умелыя іх бабулі і дзядулі. Малыя паабяцалі шанаваць, любіць, клапаціцца пра іх, дапамагаць у розных справах.





























