ШАГ па тэме "Сувязь пакаленняў. Сям'я- аснова маёй адказнасці".
Подготовка подарков🎉 в Уделовской средней школе
Подведены итоги районной олимпиады по финансовой грамотности
Быть или не быть врачом?
"Спасибо за любовь"
Экскурсия в Государственном учреждении образования "Залесская средняя школа Глубокского района"
«Ментальное здоровье — это не роскошь, а необходимость»

 У розных арганізацыях краіны, установах адукацыі і дзіцячых садках праводзіцца тыдзень бацькоўскай любові. І нездарма чарговай тэмай праекта школы актыўнага грамадзяніна "Беларусь пачынаецца з мяне" 22 кастрычніка стала надзённая і актуальная ва ўсе часы тэма " Сувязь пакаленняў. Сям'я- аснова маёй адказнасці".
Вучні разважалі пра ролю сям'і ў выхаванні адказнага чалавека, уклад бацькоў у культуру і эканоміку краіны. Госцем сустрэчы стала шматдзетная мама, намеснік галоўнага бухгалтара ААТ "Глыбоцкі аграсервіс" Дылевіч Юлія Сяргееўна, занесеная на Дошку гонару Глыбоцкага раёна.
Юлія Сяргееўна з цеплынёй расказвала пра сваю сям'ю, адказную работу бухгалтара, сямейныя традыцыі і дзялілася парадамі, як жа адначасова быць паспяховай на рабоце, усюды паспяваць і заставацца душой дома, клапаціцца пра родных і блізкіх людзей.
Дзеці бяруць прыклад са сваіх бацькоў, пераймаюць духоўныя каштоўнасці. Сапраўды, сувязь пакаленняў - гэта тое, што трымае нас разам, робіць моцнымі і дае ўнутраную апору.

photo 2026 10 28 11 21 58

photo 2026 10 28 11 21 50

photo 2026 10 28 11 22 02