Дзень здароўя
Прапагандзе здаровага ладу жыцця, умацаванню здароўя, выхаванню
пачуццяў сяброўства і калектывізму ў ДУА “Удзелаўская сярэдняя школа
Глыбоцкага раёна” ўдзяляецца шмат увагі.
У чарговы Дзень здароўя, 14 снежня, былі праведзены спаборніцтвы
па дартсу “У яблычка”.
Гэта гульня садзейнічае развіццю трапнасці і дакладнасці рухаў. Яна
даступна і цікава, дынамічна, правілы простыя, дазваляе адразу бачыць свае
вынікі. Гульня папулярная.
Перад пачаткам спаборніцтваў удзельнікі былі азнаёмлены з правіламі
тэхнікі бяспекі.
Спаборніцтвы выклікалі вялікую цікавасць, у іх пажадалі ўдзельнічаць
не толькі хлопцы і дзяўчаты, але і настаўнікі.
Лепшыя вынікі паказалі: у малодшай групе Раманіва С., Каладынскі Я.,
Новік К., у старэйшай – Сырапятка М., Ізэпчанка Э., Губскі М..